Евгений Бурак из Бешенкович завоевал серебро в спринтерской гонке

Спорт

У фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер— 2021» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якія праходзілі ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы», у спрынтарскай гонцы на 3 кіламетры другім фінішаваў Яўген Бурак.

Вучань 10 класа СШ №2 г.п. Бешанковічы з Вярхоўя раней заняў першае месца ў спрынтарскай гонцы ў абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў у сваёй узроставай групе (юнакі 2004года нараджэння) і быў уключаны ў склад зборнай каманды вобласці для ўдзелу ў фінальным этапе спаборніцтваў. Жэня трэніраваўся, упэўнена ішоў да перамогі, і ўсе намаганні былі нездарма! Усяго па выніках гэтых спаборніцтваў прадстаўнікі Віцебскай вобласці на рэспубліканскім этапе «Снежнага снайпера‑2021» заваявалі два медалі. Любоў Ясмуханава з Аршанскага раёна ў аналагічнай дысцыпліне сярод дзяўчынак стала трэцяй. Сёлета на першых этапах «Снежнага снайпера» выступілі 31980 школьнікаў, у фінал было адабрана 196 дзяцей.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *