В Бешенковичах построят многоквартирный электродом

Важное Общество

У 2021 годзе ў г. п. Бешанковічы на ​​вуліцы Урыцкага плануецца пабудаваць 40-кватэрны жылы дом. Як паведаміў рэдакцыі начальнік ДКУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Бешанковіцкага раёна» Ю. У. Кіслёнак, зараз ідзе праектаванне будучай забудовы, ужо ў лютым праект аддадуць на экспертызу.

 У новым доме ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне, прыгатаванне ежы будуць забяспечвацца за кошт выкарыстання электраэнергіі, новабудоўлю абсталююць ліфтам. У Беларусі зацверджана і дзейнічае новая будаўнічая норма «Жылыя будынкі», згодна з якой пры будаўніцтве і рэканструкцыі дамоў па-за залежнасці ад паверхавасці павінна стварацца безбар’ернае асяроддзе. Усе шматкватэрныя жылыя дамы цяпер павінны быць абсталяваны ліфтамі, у тым ліку і нізкапаверхавая забудова. Каб кожны чалавек, які страціў здольнасці да перамяшчэння, мог камфортна адчуваць сябе ў сваёй кватэры, пад’ездзе.

У 2021 годзе ў Віцебскай вобласці плануюць пабудаваць 27 тысяч квадратных метраў жылля, дзе ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне і прыгатаванне ежы будуць забяспечвацца за кошт выкарыстання электраэнергіі, гэта ў 2,5 разы больш, чым у 2020-м. Пасля ўводу БелАЭС будаўніцтва электрадамоў, дзе ўжо ёсць неабходная інжынерна-транспартная інфраструктура, узрасце. Электрадамы на Віцебшчыне ў бягучым годзе з’явяцца не толькі ў Бешанковічах, але і ў аграгарадку Тулава Віцебскага раёна. Квартал з такімі шматпавярхоўкамі ўзвядуць на вуліцы Максіма Горкага ў Віцебску. Цалкам на электраэнергіі будзе мікрараён Нікраполле ў абласным цэнтры. Усяго ў 2021 годзе ў вобласці плануюць пабудаваць 330 тысяч квадратных метраў жылля.

 Па словах Ю. У. Кіслёнка, увод у эксплуатацыю новага дома ў Бешанковічах, плануецца ўжо ў лістападзе месяцы. Паралельна з ўзвядзеннем новабудоўлі ў райцэнтры пачнецца праектаванне і будаўніцтва яшчэ аднаго такога электрадома.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *