Труженики СУП «Свитино-ВМК» настроены на плодотворную работу

Актуально Заботы сельские

свитино

Адзін з самых важных перыядаў жыцця нашых продкаў — несумненна, пасяўная, бо ад яе вынікаў залежаў дабрабыт сям’і. На плённую працу, багаты ўраджай і спрыяльнае надвор’е настроены і працаўнікі СУП «Свіціна-ВМК», дзе робяць стаўку на дасягненне максімальнай
прадуктыўнасці сельгасугоддзяў і высокаэфектыўныя гатункі.

Вясна сёлета позняя, як бы сейбіты ні хацелі хутчэй узяцца за справу, з надвор’ем не паспрачаешся, ды і зямля пакуль халодная.  Гэта адметнасць усяго севернага рэгіёна: калі на поўдні краіны пасяўная ў самым разгары, у нас аграрыі яшчэ толькі выводзяць у поле жалезных сяброў, спрабуюць глебу, на першых гектарах аб-
катваюць тэхніку. Кожнаму сельскаму рупліўцу з вопыту вядома, што галоўным фактарам добрых ураджаяў з’яўляецца аптымальны час сяўбы.

– Вясенні дзень год корміць,— паўтараюць, дзелячыся перажываннямі, механізатары,— зачакаліся ўжо, хутчэй бы ў поле, правесці кампаніюизладжана, з захаваннем тэхналогій… Каб дасягнуць высокіх паказчыкаў, трэба не толькі выконваць усе тэхналагічныя працэсы, але і ўкараняць новыя гатункі, павялічваць колькасць унесеных мінеральных і арганічных угнаенняў.

Як адзначыла дырэктар сельгаспрадпрыемства Л.П. Мамойка, насеннем гаспадарка забяспечана, акрамя свайго, маецца і элітны матэрыял збожжавых — 15 тон яравой пшаніцы гатунку «Ласка» ЗАТ «Альгоўскае» і столькі ж ячменю «Бровар» Віцебскага занальнага інстытута, 10 тон гароху «Саламанка» СВК «Альгоўскае»… Трэба сказаць, планы ў працаўнікоў вялікія. Сёлета яравы клін складае 1079 га: 620 га — збожжавыя і зернебабовыя, 100 га — рапс, 300 га —
кукуруза, прычым 100 га царыцы палёў — на зерне.

Адказнай справай — падрыхтоўкай глебы — займаюцца Юрый Рыгоравіч Галай і Фёдар Фёдаравіч Заяц на «МТЗ-3022» з «КЧ-5,1», шчыруюць у дзве змены.
А таксама Юрый Аляксеевіч Любачка на «МТЗ-3522»  (пазней механізатар далучыцца да сяўбы) і Віктар Мікалаевіч Дарожка на «МТЗ-1523», Аляксандр
Аляксандравіч Шкялёнак на «МТЗ-3022» з «КЧ-5,1». Пагрузкай арганікі заняты Уладзімір Мікалаевіч Лебедзеў на «Амкадоры», а ўнясеннем угнаенняў —
Анатоль Уладзіміравіч Асташонак і Дзяніс Пятровіч Шлык на «МТЗ-1221». Мінеральныя ўгнаенні на свіцінскія палеткі ўносяць Юрый Іванавіч Круцілін і Аляк-
сей Мікалаевіч Ачапоўскі на «МТЗ-82». За штурвалам «МТЗ-3022» з «АПП-6Д» — Аляксандр Аляксандравіч Воранаў, якому даручана сяўба. Падвозіць насенне
Мікалай Віктаравіч Шут на «МАЗе».

Якасць матэрыялу — падпільным вокам загадчыцы склада Любові Сяргееўны Харкевіч. За яго падрыхтоўку адказныя таксама рабочы я Міхаіл Уладзіміравіч Аскера і Аляксей Васільевіч Арцюх. За якасцю ўсіх відаў работ сочыць галоўны аграном гаспадаркі Артур Вітальевіч Каваленка і дзяжурныя спецыялісты. Захаванне бяспекі працы кантралюе інжынер па тэхніцы бяспекі Валянціна Анпалітаўна Шашкова. Усе ўдзельнікі пасяўной забяспечаны спецадзеннем
(маецца нават запас). У «Свіціне-ВМК» паклапаціліся стварыць брыгаду па ўборцы камянёў.

Дарагая кожная хвіліна, каб не марнаваць дарэмна час, абедаць працаўнікам прыйдзецца на полі, не адыходзячы ад касы, як жартуюць механізатары. Дастаўляць ежу будуць Аляксандр Уладзіміравіч Аскера і Аляксандр Уладзіміравіч Дарожка. Пра двухразовае гарачае харчаванне рупліўцаў паклапоцяцца работніцы
пункта прыгатавання Ала Мікалаеўна Шут і Любоў Віктараўна Салоха.

— Кадры — наша ўсё, — кажа дырэктар. — Вельмі прыемна і радасна, што ў калектыў уліваецца моладзь. Першыя працоўныя будні — у галоўнага інжынера Яўгена Сарокіна, выпускніка БАТУ. Тэхнік-механік Мікіта Тарасевіч з Гарадоцкага тэхнікума накіраваны ў гаспадарку на практыку. Хлопец добра зарэкамен-
даваў сябе, так што яму даручылі падкормку азімых (а іх у свіцінскіх працаўнікоў 880 га), сенакосаў і пашаў, унясенне КАСа на «Расе», на падвозе задзейнічаны
Мікалай Васільевіч Дзяцел на «МТЗ-82». У ліку маладых спецыялістаў і галоўны аграном Артур Каваленка (Горацкая сельгасакадэмія).

У маі з’явіцца новы ветурач — Ульяна Каменьшчыкава, за плячыма якой — аграрны Лужаснянскі каледж, і гэту дзяўчыну добра ведаем з часоў яе практыкі ў гаспадарцы. Са свайго боку мы імкнёмся стварыць усе ўмовы, каб маладыя кадры засталіся ў вёсцы. На момант нашага візіту свіцінцы рваліся ў бітву.
Хоць не на ўсю моц, аднак праца на палях закіпела.

Па дадзеных на раніцу 12 красавіка, рупліўцы пасеялі ўжо 76 га збожжавых і 35 га зернебабовых. Пасяўная нікому не дазволіць расслабіцца: кароткі прыпынак,
каб заправіць агрэгаты насеннем, і зноў магутныя агракараблі паімчаць наперад, сустрэчным вятрам на зайздрасць, пакідаючы ў люстэрцы палёў засеяныя
гектары. Спадзяёмся, што надвор’е не рыхтуе для вяскоўцаў непрыемных сюрпрызаў. Дык у добры шлях!руженики 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *