Дорогие жители Бешенковичского района! Примите самые тёплые поздравления со светлым праздником Воскресением Христовым — Пасхой!

Актуально

Гэта свята мае тысячагадовую гісторыю. Яно ўвасабляе ў сабе надзею на лепшую будучыню, веру ў цуд, любоў да свету, жыцця і тых, хто побач.
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — гэта свята чалавекалюбства, калі мы забываем пра ачарсцвенні ў нашых душах. У гэтыя дні ўсе радуюцца прыходу вясны, узнікненню новага жыцця. Няхай жа ва ўсіх вашых добрых пачынаннях вам спадарожнічаюцьпоспех і росквіт!

Шчыра жадаем, каб гэтыя вясновыя святочныя дні сталі для ўсіх вас радаснымі, сагрэлі вашы сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі, напоўнілі
вашы дамы ўзаемаразуменнем і святлом. Няхай гэта свята прынясе дабро, шчасце, здароўе, няхай здзейсняцца ўсе вашы мары і жаданні!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *