17 сентября в Беларуси будет отмечаться День народного единства

Актуально Важное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня падпісаў Указ №206, згодна з якім у Беларусі заснавана дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Кіраўніка дзяржавы , дакумент уносіць змены ва -Указ №157 ад 26 сакавіка 1998 года «Аб дзяржаўных святах, святочных
днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Дзень народнага адзінства будзе адзначацца 17 верасня (не выхадны дзень). «Гэты дзень стаў актам гіста-
рычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі,— адзначаецца на сайце.— Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Сёння беларускі народ адзіны  ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пе-
раемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці».



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *