Помощник Президента — инспектор по Витебской области Анатолий Линевич побывал на торжественной линейке в День знаний в СШ №1 г.п.Бешенковичи

Актуально Важное Год народного единства Новости района Образование

 

    Першага верасня вучні сярэдняй школы №1 г. п. Бешанковічы селі за парты ў роднай школе. І хаця рамонтныя работы тут яшчэ поўнасцю не завершаны – усё атрымалася. Дзякуючы агульным намаганням, дапамозе педагогаў, бацькоў, старшакласнікам, пабочным арганізацыям, класныя пакоі на другім і трэцім паверхах прыведзены ў належны стан, і сёння там ужо ідуць урокі. Першы паверх пакуль зачынены для дзяцей.

На ўрачыстую лінейку ў Дзень ведаў у навучальную ўстанову прыехала шмат гасцей. У іх ліку былі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Унуковіч і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Марына Уладзіміраўна Бабашынская.

Шмат гасцей – шмат падарункаў: грашовыя сертыфікаты дырэктару СШ №1 г. п. Бешанковічы С. Я Баранок уручылі А. К. Ліневіч і Г. У. Унуковіч, новенькі тэлевізар — дырэктар КСВУП “ПалітаддзелецАгра” А. І. Камовіч…

 Матэрыял са школы чытайце ў пятнічным выпуску газеты.

 

 

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *