Запатрабаваны і на вёсцы

2017 год - Год науки

Напружанае заданне па платных паслугах даведзена сёлета бібліятэчнай сістэме раёна: за год неабходна заробіць 20 мільёнаў 230 тысяч рублёў. Аднак па выніках 9 месяцаў года бібліятэкарам падаецца ісці з плюсам.


Як адзначыла дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Надзея Іванаўна Куц, пры заданні 13 мільёнаў 705 тысяч рублёў за студзень-верасень у скарбонку ЦБС паступіла амаль 14,5 мільёна рублёў. Вялікая ўдзельная вага тут прыходзіцца на цэнтральную раённую бібліятэку, якая перавыканала заданне за 9 месяцаў года на 660 тысяч рублёў і атрымала 4 мільёны 635 тысяч рублёў ад рэалізацыі платных паслуг.


Спраўляюцца з заданнем і ў раённай дзіцячай бібліятэцы, дзе пры гадавым плане ў 1 мільён 175 тысяч сабралі ўжо 845 тысяч рублёў. Платныя паслугі бібліятэчнай сістэмы запатрабаваныя і на вёсцы. Гэта выдача кніг камерцыйнага абанемента, ксеракапіраванне, набор і раздрукоўка тэкстаў на камп’ютары. Напрыклад, у бібліятэцы аграгарадка Бачэйкава, якая абсталявана сучаснай тэхнікай, пры гадавым заданні ў 1 мільён 155 тысяч рублёў за 9 месяцаў папоўнілі бюджэт на 826 тысяч рублёў.


У Астроўне заробілі 625 тысяч рублёў пры заданні 930 тысяч. У ўльскіх бібліятэкараў план больш сціплы – 870 тысяч, але і тут на платных паслугах сабралі ўжо 611 тысяч. А ў бліжэйшы час тут установяць камп’ютарную тэхніку, што таксама паўплывае на якасць паслуг.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *