Дзень здароўя

Спорт

  У зімовым шматбор’і “Здароўе”, якое праходзіла ў райцэнтры ў межах акцыі “Беларуская лыжня”, прынялі ўдзел 13 каманд, што прадстаўлялі арганізацыі і прадпрыемствы раёна.
  Першы этап спаборніцтваў праходзіў у спартыўнай зале дзіцячай юнацкай школы. Тут удзельнікі каманд здавалі спартыўныя нарматывы і стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі. Другі этап – лыжны крос – праходзіў у лясным масіве каля цэнтральнай раённай бальніцы.
  У агульнакамандным заліку першае месца заняла каманда аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, другімі былі прадстаўнікі райаддзела адукацыі, а трэцяе месца ў каманды Ульскага прафесійнага ліцэя імя Л. М. Даватара. Усе яны ўзнагароджаны граматамі, а пераможцы ў асабістым заліку атрымалі грашовыя прэміі ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. 
   На здымку: падчас спаборніцтваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *