Дні, свабодныя ад алкаголю

Новости района

Раённы выканаўчы камітэт прыняў распараджэнне аб правядзенні ў 2011 годзе
 акцыі “Дні цвярозасці”. У адпаведнасці з рашэннем каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Віцебскай вобласці і з мэтай зніжэння колькасці спажывання насельніцтвам алкагольных напояў і звязаных з гэтым наступстваў вырашана  праводзіць Дні цвярозасці разам з правядзеннем рэспубліканскіх, абласных акцый, міжнародных, сусветных і рэспубліканскіх дзён здароўя. У маі, напрыклад, гэта 15 чысла, калі адзначаецца Міжнародны дзень сям’і, у чэрвені – 26, Дзень моладзі, у ліпені – 7, Адзіны рэспубліканскі дзень здароўя “Прафілактыка алкагалізму”, у жніўні – 26, калі праходзіць абласная акцыя здароўя “Беражы здароўе з маладосці”.
   10 верасня адзначаецца Сусветны дзень папярэджвання самазабойстваў, 10 кастрычніка – Сусветны дзень псіхічнага здароўя, 17 лістапада – Адзіны рэспубліканскі дзень здароўя “Прафілактыка анкалагічных захворванняў”, 16 снежня – Адзіны рэспубліканскі дзень здароўя “Прафілактыка траўматызму”. Гэтыя дні таксама названы свабоднымі ад алкаголю.
  Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый раёна прапанавана актывізаваць работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця шляхам правядзення разнастайных спартыўных і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця. Да прафілактычнай работы падключацца медработнікі, педагогі, маладзёжныя актывісты, работнікі РАУС, іншых службаў раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *