Трудом славные

Общество

Вельмі ганарова аказацца ў кагорце людзей, якія занесены на раённую Дошку гонару, якіх можна назваць адным ёмістым словам – прафесіяналы. Вынікі працоўнага саперніцтва ў калектывах падводзяцца штогод, і штогод напярэдадні 1 Мая спісы лепшых працаўнікоў нашага раёна папаўняюцца новымі прозвішчамі. 


 Па выніках працоўнага спаборніцтва за мінулы год пераможцамі сталі 20 чалавек, іх партрэты зоймуць пачэснае месца на раённай Дошцы гонару. Тут жа і чатыры лепшыя прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы Прыдзвіння.   За добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі па выніках работы за 2010 год, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці на раённую Дошку гонару рашэннем райвыканкама занесены: 
  Базарава Наталля Мікалаеўна – галоўны бухгалтар ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна”;
  Карпук Іван Мікалаевіч – дырэктар Бешанковіцкага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Бешанковічы ПМС”;
  Талсты Аляксандр Уладзіміравіч – механізатар ААТ “Бешанковічы аграсервіс”;
  Муха Алена Віктараўна – жывёлавод 5-га разраду па вырошчванні маладняку прафілакторнага перыяду КСВУП “Палітаддзелец-Агра”;
  Кузьмін Мікалай Віктаравіч – трактарыст-машыніст ПСУП “ААБ Наватар”;
  Аўласёнак Васіль Іванавіч – вадзіцель КУПБА “Бешанковічы КБА”;
   Кульгавы Сяргей Віктаравіч – вадзіцель ПСУП “ААБ Наватар”;
  Масько Вікторыя Віктараўна – загадчыца клініка-дыягнастычнай лабараторыі, урач лабараторнай дыягностыкі ўстановы аховы здароўя “Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца”;
  Сніцарэнка Іван Іванавіч – майстар участка асфальта-бетоннага завода філіяла Бешанковіцкага ДРБУ – 110 КУП “Віцебскаблдарбуд”;
  Сцепанец Вольга Пятроўна – аператар сувязі першага класа групы продажу паслуг Бешанковіцкага раённага вузла электрычнай сувязі Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам”;
  Яцук Пётр Міхайлавіч – вадзіцель РВУ “Бешанковічырайгаз”;
  Цвяткоў Мікалай Уладзіміравіч – галоўны механік філіяла “Бешанковіцкі лясгас” ААТ “Віцебскдрэў”;
  Карповіч Ігар Яўгенавіч – маёр міліцыі, старшы  інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў Бешанковіцкага райвыканкама;
  Голубева Аксана Анатольеўна – настаўніца пачатковых класаў СШ №1 г. п. Бешанковічы, пераможца конкурсу “Настаўнік года” сярод педагогаў Бешанковіцкага раёна;
  Радзюк Аляксей Леанідавіч – вучань 11 класа СШ №1 г. п. Бешанковічы;
  Смігельскі Дзмітрый Сяргеевіч – цясляр ДКУБП “Бешанковіцкая ПМК – 41”;
  Шэлест Людміла Афанасьеўна – повар чацвёртага разраду бістро “Рандэву” Бешанковіцкага райспажыўтаварыства;
  Глусава Жанна Уладзіславаўна – старэйшына аграгарадка Астроўна;
  Булыня Генадзь Васільевіч – вадзіцель аўтамабіля ААТ “Бешанковіцкае аўтатранспартнае прадпрыемства №21”;
  Долгі Іван Іванавіч – машыніст экскаватара РКУП “Бешанковіцкі водаканал”.
   За забеспячэнне высокіх паказчыкаў працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, выкананне гадавых вытворчых заданняў, эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў у 2010 годзе на раённую Дошку гонару занесены Бешанковіцкае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Бешанковічы ПМС” (дырэктар Карпук І. М.), прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “Бешанковіцкі будаўнік” (дырэктар Леўшуноў У. І.), Бачэйкаўскі сельскі Дом культуры (дырэктар Дзятлава Т. М.) і прыватнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “ААБ Наватар” (дырэктар Пятрашка Д. В.). 
  Віншуем перадавікоў вытворчасці і працоўныя калектывы з заслужанай перамогай! Са святам Першамая ўсіх! Новых вам працоўных набыткаў!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *