Ухудшение качества воды временное

Новости района

Чарговы восеньскі кірмаш адбыўся ў Бешанковічах у мінулую нядзелю. Цэнтральная плошча гарпасёлка пераўтварылася ў гандлёвую пляцоўку. Для задавальнення патрэб насельніцтва ў сельгаспрадукцыі тут быў прадстаўлены шырокі асартымент дароў восені.


Сельгаспрадпрыемствы «Бачэйкава-Агра», «ПалітаддзелецАгра», «Свіціна-ВМК», напрыклад, прапаноўвалі ячмень і пшаніцу. «ААБ-Агра Наватар» гандлявала збожжам і фаршам, ЗАТ «АграВітВін», акрамя ячменю і пшаніцы, прывёз яблыкі.


У гэты раз удзел у кірмашы прынялі і сялянска-фермерскія гаспадаркі раёна. В. І. Іваноў з вёскі Доўгае і А. Г. Грачоў з аграгарадка Ула прапаноўвалі землякам моркву і бульбу, А. І. Слівец са Свячы прывёз ячмень. Канкурэнцыю ім склала сялянска-фермерская гаспадарка «Марыя» з вёскі Падворыца Сенненскага раёна, прадстаўнікі якой таксама гандлявалі агароднінай. «Рыбгас» з Мінскай вобласці прыехаў са сваёй прадукцыяй.


Бульбу, моркву, часнок, цыбулю, капусту, журавіны, яблыкі і іншую сельгаспрадукцыю прапаноўвала райпа. Дарэчы, палаткі спаўкааператараў традыцыйна сабралі шмат пакупнікоў. Тут прапаноўвалі вырабы кандытарскага цэха і жывую рыбу (таўсталобіка, карпа, карася), а таксама паўфабрыкаты і вэнджаніну. «Восенькі цэнапад» на вырабы ўласнай вытворчасці каўбаснага цэха прыемна парадаваў прыдзвінцаў. Мясную прадукцыю можна было набыць са скідкай 10% ад гандлёвай надбаўкі. Бойка ішоў гандаль і нехарчовымі таварамі. Іх на кірмашы прадставілі райпа, «Бешанковічы КБА» і ТАА «Новіт».


Не засталіся ў баку ад свята ўраджаю і работнікі культуры раёна. Яны радавалі землякоў добрай песняй, а майстры раённага Дома рамёстваў арганізавалі выставу сваіх работ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *