В Бешенковичском районе увеличились кражи в отношении пожилых людей

Происшествия

Па інфармацыі першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Бешанковіцкага райвыканкама А. С. Мацэвіча, на тэрыторыі раёна пачасціліся крадзяжы і ашуканскія дзеянні ў адносінах пажылых грамадзян.   


Здзяйсняюцца яны, як правіла, нячыстымі на руку людзьмі, у тым ліку асобамі цыганскай нацыянальнасці, якія пад падставай аказання сацыяльнай дапамогі і паслуг у набыцці тавараў, медыкаментаў, а таксама продажу, абмену рэчаў на прадукты харчавання, куплі макавай соломкі, каляровых металаў раз’язджаюць на аўтамашынах па вёсках, заходзяць у хаты, ашукваюць гаспадароў і здзяйсняюць крадзяжы.
    Каб не дапусціць новых правапарушэнняў, затрымаць злачынцаў і прыцягнуць іх да адказнасці, міліцыянеры просяць жыхароў раёна пры з’яўленні ў вашым населеным пункце такіх людзей неадкладна паведаміць пра гэта ў РАУС па тэлефонах 102, 4-10-02, па магчымасці запомніць дзяржаўныя нумары аўтамашыны, прыкметы падазроных асоб. І ні ў якім разе не ўпускайце незнаёмцаў у хату!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *