В Бешенковичском районе от отравления этиловым спиртом умерли 11 человек

Актуально

   Летась ад атручвання этылавым спіртам і алкагольнымі сурагатамі на тэрыторыі раёна памерлі 11 чалавек. І далёка не ўсе яны вялі асацыяльны лад жыцця. Нярэдка ахвярамі «нізкаякаснага градусу» былі рабочыя, працаўнікі вёскі, пенсіянеры і нават моладзь.
  — Акрамя таго, што людзі гінуць ад ужывання падобнай атруты самі, спажыўшы алкагольны сурагат, яны здзяйсняюць яшчэ цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, якія прыводзяць да смерці ні ў чым не вінаватых грамадзян. І прычына гэтаму часцей за ўсё простая – дзейнасць так званых «кропак», — адзначае першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама А. С. Мацэвіч. — Людзям, якія зарабляюць на чужым горы, здароўе і лёс іншых абыякавыя. Галоўнае для іх – атрымаць прыбытак.
  Раённы аддзел унутраных спраў звяртаецца да нераўнадушных жыхароў Прыдзвіння, хто не можа спакойна глядзець на тое, як распадаюцца сем’і, ліюцца слёзы маці і дзяцей, паведаміць інфармацыю аб месцах продажу алкагольных сурагатаў і асобах, якія незаконна ўвозяць іх на тэрыторыю раёна для наступнай рэалізацыі на так званых «кропках». Зрабіць гэта можна па тэлефонах РАУС: 102, 4-10-02, МТС (8-029) 597-59-88, а таксама па «гарачай лініі», што дзейнічае    пры палку ППСМ упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама па нумарах: МТС (8-029) 511-22-16 , VELCOM (8-029) 314-08-63. Працуюць яны кругласутачна, ананімнасць гарантуецца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *