Пачалося вылучэнне кандыдата ў члены Савета Рэспублікі

Парламентские выборы

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання пройдзе з 2 па 31 жніўня ўключна. Права вылучаць кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі маюць прэзідыумы раённых, а ў гарадах абласнога падпарадкавання — гарадскіх Саветаў дэпутатаў, раённыя, гарадскія выканкамы, а таксама прэзідыум Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінгарвыканкам.
   Пасля вылучэння абласныя выканкамы і Мінгарвыканкам прадстаўляюць у Цэнтрвыбаркам дакументы аб вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі.
    Рэгістрацыя кандыдатаў на месца ў верхняй палаце беларускага парламента пачынаецца за 60 і заканчваецца за 55 дзён да завяршэння паўнамоцтваў Савета Рэспублікі дзеючага склікання. У гэтым годзе ЦВК зарэгіструе прэтэндэнтаў на пасаду сенатара з 1 па 5 верасня ўключна. Затым у кожнай вобласці і горадзе Мінску на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню тайным галасаваннем выбіраюцца па восем членаў Савета Рэспублікі.
  Восем членаў Савета Рэспублікі назначаюцца Прэзідэнтам Беларусі. Падвядзенне вынікаў выбараў і рэгістрацыя выбраных членаў Савета Рэспублікі павінна прайсці не пазней за 5 верасня ўключна.
БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *