Досрочное голосование на выборах депутатов в Палату представителей начнётся 18 сентября

Парламентские выборы

  Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання пройдзе з 18 па 22 верасня ўключна, паведаміў  сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў
Мікалай Лазавік.
  Выбарчае заканадаўства Беларусі дакладна рэгламентуе парадак арганізацыі датэрміновага галасавання, сказаў Мікалай Лазавік. «Грамадзяне, якія па якой-небудзь прычыне не могуць прыйсці на выбарчыя ўчасткі ў дзень выбараў, могуць прагаласаваць загадзя. Афіцыйнага тлумачэння, чаму грамадзянін мае намер галасаваць датэрмінова, не патрабуецца», — адзначыў Мікалай Лазавік.
   Ён дадаў, што датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах. Там галасаванне пройдзе толькі ў дзень выбараў — 23 верасня 2012 года.
БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *