В Витебской области избрали членов Совета Республики

Парламентские выборы

У аўторак у канцэртнай зале “Віцебск” адбыліся выбары членаў Савета Рэспублікі ад Віцебскай вобласці. Сенатараў выбіралі шляхам тайнага галасавання на пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню. Удзел у ім прынялі 694 дэпутаты мясцовых Саветаў з 838 абраных.


На пасяджэнне былі таксама запрошаны члены прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, абласнога выканаўчага камітэта, упраўленняў і аддзелаў аблвыканкама, абласных службаў і ведамстваў, прадстаўнікі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў г. Віцебска, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Дэлегацыя Бешанковіцкага раёна складалася з 29 дэпутатаў раённага Савета дэпутаў, узначальваў яе кіраўнік рэгіёна Л. К. Пянькоўскі.
  Членамі Савета Рэспублікі абраны восем чалавек. Гэта старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Косінец, за яго галасы аддалі 676 дэпутатаў, дырэктар прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці” Мікалай Мікалаевіч Канявалаў (662 галасы), старшыня Наваполацкага гарвыканкама Наталля  Іванаўна Качанава (669 галасоў), вядомы ў Беларусі бізнэсмэн, уладальнік прадпрыемства “Марка” Мікалай Васільевіч Мартынаў (662 галасы), галоўны ўрач Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Уладзімір Цімафеевіч Плыткевіч (661 голас), рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Пятровіч Саладкоў (664 галасы), генеральны дырэктар Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Васільеўна Шарэйка ( 664 галасы) і генеральны дырэктар «Віцебскаблгаза» Пётр Пятровіч Шэршань (653 галасы).
   З васьмі абраных дэпутатамі членаў Савета Рэспублікі чацвёра ўжо былі сенатарамі. Рэгістрацыя выбраных членаў Савета Рэспублікі павінна адбыцца да 5 кастрычніка. 
    Парадак фарміравання верхняй палаты беларускага парламента спалучае элементы выбарнасці і прызначальнасці. У Савет увойдуць 64 чалавекі: па восем прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і Мінска, яшчэ восем членаў Савета Рэспублікі назначыць Прэзідэнт.
   На здымках: да дэпутатаў звяртаецца старшыня аблвыканкама А. М. Косінец; дэлегацыя Бешанковіцкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *