В Бешенковичском районе убирать лён помогают шефы

Заботы сельские

  Пахмурнае і дажджлівае надвор’е апошніх дзён замарудзіла работы на льняным палетку раёна, дзе льнозавадчане імкнуліся ўбраць ураджай лёну механізаваным шляхам.


 Між тым, на дварэ ўжо практычна сярэдзіна восені, трэба хутчэй звазіць з поля вырашчаны даўгунец. Таму было прынята рашэнне паклікаць на дапамогу шэфаў.  Як зазначыла дырэктар філіяла “Бешанковіцкі льнозавод” Надзея Уладзіміраўна Бокіш, падняць і высушыць пасля дажджу, каб потым пусціць тэхніку, на пачатак тыдня трэба было каля 120 гектараў лёну. Жыхары раёна з разуменнем аднесліся да просьбы льнаводаў і арганізавана выйшлі на ўборку даўгунцу. У панядзелак, напрыклад, на дапамогу прадпрыемству прыйшлі працоўныя калектывы і школьнікі раёна, на льняным полі рупіліся больш за 300 чалавек, ільнозавод працаваў у поўным саставе. Аўтобусы з людзьмі з цэнтральнай плошчы райцэнтра адпраўляюцца на льняныя палеткі штодзень. Дапамагаюць убіраць лён і шэфы з г. Віцебска. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *