Почётные грамоты от Министерства сельского хозяйства и продовольствия получили и представители Бешенковичского района

Заботы сельские

У мінулыя выхадныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу святкавалі сваё прафесійнае свята і прымалі заслужаныя ўзнагароды. Праца нашых аграрыяў  адзначана і на вышэйшым узроўні.
  За асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і ў сувязі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адзначаны першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Сяргей Генадзьевіч Акуневіч і намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу, начальнік аддзела па вытворчасці, збыце і інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці Міхаіл Віктаравіч Кавалёнак.
  Віншуем з заслужанай узнагародай!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *