Специалисты санитарной службы проверили строительные организации Бешенковичского района

Правопорядок

У канцы кастрычніка спецыялісты раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі па даручэнні старшыні Віцебскага аблвыканкама ад 12 кастрычніка 2012 года №80 правялі маніторынг выканання патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства будаўнічымі арганізацыямі раёна.
  Правераны два прадпрыемствы:  ДП “Бешанковіцкая ПМК-41” і ПУП “Бешанковіцкі будаўнік”. Выяўлены шэраг парушэнняў, асноўныя з якіх – невыкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны, адсутнасць пакояў ці вызначанага месца для прыёму ежы работнікамі.
  Па словах памочніка ўрача-гігіеніста РЦГЭ Наталлі Леанідаўны Бабарэнь, на аб’ектах адсутнічаюць і ўмовы для захавання правілаў асабістай гігіены. Паўторныя парушэнні, нягледзячы на штрафныя санкцыі, назіраюцца з году ў год, хаця элементарнае выкананне заканадаўства аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва, а таксама санітарных нормаў і правілаў дапаможа папярэдзіць захворваемасць і траўматызм на вытворчасці.
  Па выніках праверак кіраўніцтву прадпрыемстваў дадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *