В Бешенковичском районе будет организована вторичная занятость школьников

Мы -- молодые

Служба занятасці насельніцтва ўжо плануе новы сезон летняй занятасці моладзі ў вольны
ад вучобы час.
  Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, са сродкаў фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь для арганізацыі другаснай занятасці падлеткаў службе выдаткаваны 100 мільёнаў рублёў. Гэта ў два разы больш, чым летась.
   Традыцыйна сродкі будуць скарыстаны на арганізацыю работы вучнёўскіх брыгад, якія зоймуцца рамонтам мэблі ў навучальных установах, бягучым рамонтам памяшканняў і добраўпарадкаваннем прышкольных тэрыторый. Заяўкі на арганізацыю другаснай занятасці школьнікаў ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ўжо падалі Бачэйкаўская СШ, Ржаўская сад-СШ, СШ №1 райцэнтра.


 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *