В Бешенковичском районном музеи организована выставка Белорусская народность

2017 год - Год науки

  Цёплым чэрвеньскім днём знайдзіце некалькі хвілін, каб наведаць выставу «Беларуская народнасць», якая арганізавана ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут вас сустрэне прыемная атмасфера беларускіх традыцый. Цікавая экскурсія дазволіць акунуцца ў мінулае і даведацца, як жылі і чым займаліся нашы продкі.
  У экспазіцыі прысутнічаюць ручнікі з разнастайнымі ўзорамі, абрусы і іншыя віды дэкаратыўных тканін, гліняныя гаршкі. Таксама можна ўбачыць сапраўдную беларускую печ, у якой раней гатаваліся смачныя стравы.
  Але на гэтым экскурсія не скончыцца, можна паспрабаваць свае ўменні ў лепцы з сапраўднай гліны. А для дзетак у музеі праводзяць тэматычныя ўрокі, на якіх можна пазнаць шмат новага і цікавага.
  Трэба адзначыць, што за апошнія чатыры месяцы каля дзвюх тысяч чалавек наведалі экспазіцыі ўстановы культуры. А гэта значыць, што музей працуе нездарма, і наша гістарычнае мінулае знаходзіцца пад надзейнай аховай.
  На здымку: экскурсавод музея О. А. Грышановіч прэзентуе выставу «Беларуская народнасць».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *