Ідзе месячнік бяспекі

Актуально

У мэтах прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму і забеспячэння бяспечных умоў працы падчас правядзення ўборачных работ у арганізацыях аграпрамысловага комплексу ў раёне з 15 ліпеня па 15 верасня 2013 года праводзіцца месячнік забеспячэння бяспекі, умоў і аховы працы падчас уборачнай кампаніі.Па словах намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. П. Ціханенкі, кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый раёна неабходна забяспечыць работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, спраўным інвентаром і тэхнікай, гарачым харчаваннем, умовамі для магчымага адпачынку, санітарна-бытавымі памяшканнямі, арганізаваць пітное водазабеспячэнне ў палявых умовах.


Кіраўнікі сельгасарганізацый павінны правесці пазапланавыя інструктажы па ахове працы і тэхніцы бяспекі з работнікамі, агарадзіць і абсталяваць ахоўнымі прыладамі назіральныя ямы, бункеры-назапашвальнікі, а таксама правесці пазачарговыя агляды стану вытворчых будынкаў, корманарыхтоўчых складоў, памяшканняў для захоўвання збожжа.


Трэба выключыць выпадкі допуску да эксплуатацыі збожжаўборачных камбайнаў, сельгасмашын і агрэгатаў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі і не прайшлі тэхнічныя агляды ў дзяржтэхнаглядзе, арганізаваць правядзенне перадрэйсавых і паслярэйсавых медыцынскіх аглядаў вадзіцеляў, механізатараў, іншых работнікаў.


– Забаронена прыцягваць непаўналетніх да працы на збожжаўборачных камбайнах, да механізаваных работ назбожжатаках і ў начны час, — нагадаў Пётр Пятровіч. – Трэба правесці ва ўсіх гаспадарках агляд палёў у мэтах выключэння магчымасці паражэння людзей электрычным токам пры працы і праездзе тэхнікі пад лініямі электраперадачы, забяспечыць падтрыманне супрацьпажарнага рэжыму ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу.


Аб’екты АПК і тэхніку неабходна ўкамплектаваць першаснымі сродкамі пажаратушэння, медыцынскімі аптэчкамі і наборам тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны, арганізаваць кругласутачную ахову складоў грубых кармоў і збожжа, выключыць перадумовы пранікнення на тэрыторыю старонніх асоб і крадзяжу сельскагаспадарчых культур, гаруча-змазачных матэрыялаў, матэрыяльных каштоўнасцяў.


 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *