Рэшткі чырвонаармейца Цярэнція Максімавіча Марціноўскага пахаваюць у брацкай магіле

Наш бешенковичский край

Рэха Вялікай Айчыннай вайны і праз сем дзесяцігоддзяў адгукаецца болем і смуткам у сэрцы беларускага народа. Устанавіць імёны ўсіх невядомых салдат, якія загінулі на ратным полі, каб увекавечыць памяць пра абаронцаў Айчыны, — задача першарадная.

Вось і нядаўна ў раён прыйшла навіна з Ленінградскай вобласці. Тут былі знойдзены рэшткі чырвонаармейца, па медальёне якога ўдалося ўстанавіць яго асобу. Гэта ўраджэнец вёскі Дапаны Цярэнцій Максімавіч Марціноўскі, які быў прызваны ў Чырвоную Армію ў 1939 годзе. У выніку пошукавай работы ўстаноўлена, што ў вышэйназваным населеным пункце сёння пражывае яго пляменнік.

Вырашана перапахаваць рэшткі чырвонаармейца на роднай зямлі. Гэта мерапрыемства плануецца правесці ў бліжэйшы час на дзяржаўным узроўні з воінскімі ўшанаваннямі. Франтавік знойдзе апошні прытулак у брацкай магіле ля СШ №2 райцэнтра. Выдаткі на правядзенне перапахавання возьме на сябе абласны выканаўчы камітэт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *