Продаж малака дзяржаве ў Бешанковіцкім раёне складае 110 працэнтаў да ўзроўню мінулага года

Заботы сельские

Валавая вытворчасць малака ў раёне за тры тыдні ліпеня склала 113 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. У сярэднім на карову жывёлаводы Прыдзвіння атрымліваюць у гэтыя дні па 16 кілаграмаў, што на 2 кілаграмы больш леташняга.


– Продаж малака дзяржаве за гэты перыяд складае 110 працэнтаў да ўзроўню мінулага года пры таварнасці прадукцыі 90 працэнтаў. Прычым, больш за 50 працэнтаў малака рэалізоўваецца сортам «Экстра», – расказвае намеснік начальніка аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Іван Пятровіч Марковіч. – Найбольшы ўклад у павелічэнне вытворчасці малака ўносяць такія сельгаспрадпрыемствы, як ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», дзе ў сярэднім на карову атрымліваюць па 20 кілаграмаў малака за дзень, ПУП «Свіціна-ВМК» і ДП «ПалітаддзелецАгра» – па 18 кілаграмаў. Нядрэнныя паказчыкі маюць і жывёлаводы ПУП «АграВітВін».


Лічу, што ў гэтым заслуга іх кіраўнікоў і зааветспецыялістаў, якія зацікаўлены ў павышэнні эфектыўнасці работы такой важнай галіны, як жывёлагадоўля. Таму і паказчыкі на добрым узроўні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *