Першыя тысячнікі Бешанковічкага раёна — у Наватары

Заботы сельские

Новую працоўную перамогу атрымалі прадстаўнікі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» – два экіпажы ў складзе Уладзіміра Дзмітрыевіча і Дзмітрыя Дзмітрыевіча Міленкаў, а таксама Рамана Мікалаевіча Маханькова і Мікалая Мікалаевіча Савілы першымі ў раёне адкрылі ганаровы рахунак, намалаціўшы па тысячы тон збожжа. Яшчэ адзін падарунак уручаны лепшаму вадзіцелю гаспадаркі Юрыю Мікалаевічу Балышкіну, які больш астатніх перавёз сёлета збожжа.


Павіншаваць рэкардсменаў прыехалі на толькі што ўбранае жніўнае поле першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу С. Г. Акуневіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама С. В. Бабаед, дырэктар «ААБ-Агра Наватар» Д. В. Пятрашка і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Я. С. Фіешка. Яны цёпла павіншавалі членаў экіпажаў з чарговай працоўнай перамогай, уручылі памятныя вымпелы, каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі, пажадалі далейшых поспехаў у працы і рэкордных намалотаў.


Свае музычныя падарункі для віноўнікаў урачыстасці падрыхтавалі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні «Весялуха» РДК.


Гонар і слава Вам, рупліўцы жніўнага поля!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *