Добраўпарадкаванню аграгарадка Вярхоўе надаецца самая пільная ўвага

Заботы сельские

Добраўпарадкаванню аграгарадка Вярхоўе з боку мясцовага сельвыканкама надаецца самая пільная ўвага.


— Аграгарадок быў створаны ў 2006 годзе. З таго моманту прайшло багата часу, і агароджа ўздоўж цэнтральнай вуліцы вёскі запатрабавала рамонту, — расказвае старшыня Вярхоўскага сельвыканкама Зінаіда Іванаўна Сляская. – Прыйшлося замяніць некаторыя яе пралёты на новыя і пафарбаваць. Што і зроблена з дапамогай работнікаў дзіцячага садка, сярэдняй школы, сельскага Дома культуры і сельвыканкама.


Асабліва кіраўнік сельвыканкама адзначыла актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні, старанне і шчырасць у рабоце Аляксея Дзмітрыевіча Лейчанкі і Васіля Васільевіча Грахоўскага. Гэтыя работнікі зрабілі выдаленне небяспечных дрэў, абрэзку кустоўя, абкасілі некалькі разоў зону адпачынку, пафарбавалі там малыя формы, навялі парадак на грамадзянскіх могілках, даглядаюць тратуары.


— Менавіта ім мае самыя шчырыя словы ўдзячнасці, — кажа Зінаіда Іванаўна. – Без гэтых людзей мы б не навялі таго парадку, які назіраецца цяпер у аграгарадку.


А мясцовыя школьнікі ахвотна дапамагаюць падтрымліваць парадак ля помніка землякам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *