На Бешенковиччине поклонились бессмертному подвигу

Они живут рядом

Аб ваенных падзеях, якія разгарнуліся на зямлі азіяцкай краіны пад назвай Афганістан у 1979–1989 гадах, напісаны не адзін том успамінаў відавочцаў, зняты не адзін дзясятак кінастужак. Пасля дэмабілізацыі яны, воіны-афганцы, яшчэ доўгі час шукалі па начах аўтамат, «хадзілі ў атаку», прасыпаліся з пачуццём кіслага смаку «вады з вярблюджай калючкай».


…Штогод 15 лютага мы выказваем глыбокую павагу і прызнанне ўсім нашым землякам, якія ўдзельнічалі ва ўрэгуляванні ваеннага канфлікту на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан. Цёплыя словы для сваіх калег Мікалая Мікалаевіча Лазоўскага і Алега Аляксеевіча Апанасёнка ў гэты памятны дзень знайшлі і супрацоўнікі Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Тут адбыўся ўрачысты сход з уручэннем грашовых прэмій, на якім славілі гераізм і мужнасць былых воінаў-афганцаў, а хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых у афганскай вайне.


– Ведаем, што ніхто з вас не забудзе страшныя падрабязнасці той лакальнай вайны, якая стала іспытам не толькі для ваеннаслужачых, але і трагедыяй для ўсяго беларускага народа, – сказаў у прывітальным слове начальнік Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Мікалай Васільевіч Тоўпенец. – У той час вы праявілі сапраўдны гераізм, адвагу і стойкасць. Мы заўсёды будзем шанаваць ваш подзвіг, памятаць нашых землякоў – воінаў-інтэрнацыяналістаў – жывых і тых, хто ўжо пайшоў з жыцця. Вы – моцныя духам, мужныя і адважныя, працягваеце аддаваць усе сілы Айчыне, працуеце на карысць сваёй малой радзіме – Бешанковіччыне, удзельнічаеце ў ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, з’яўляецеся для яе прыкладам ва ўсім.


У заключэнне сустрэчы М. М. Лазоўскі і А. А. Апанасёнак заўважылі: «Прайшло ўжо нямала гадоў, як нашы воіны пакінулі зямлю Афганістана, але хіба можна забыцца пра яе, пра тых, хто ў хвіліны смяротнай небяспекі быў побач з табой, з кім ты дзяліў радасць і смутак, хто неаднаразова выратоўваў цябе з бяды? Гэты дзень назаўсёды застанецца ў памяці, таму што ён стаў днём, калі скончыўся адлік страт нашых салдат, трывожных чаканняў маці, жонак».


…Бітвы заканчваюцца, а гісторыя – вечная. Адной з яе старонак стала і афганская вайна. Але ў памяці людской ёй яшчэ жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязьмі матуль. Яна будзе жыць у памяці сірот, якія засталіся без бацькоў. Будзе жыць у душах тых, хто ў ёй удзельнічаў. Пакаленне, апаленае яе агнём, як ніхто засвоіла ваенныя і маральныя ўрокі той нікім і нікому неаб’яўленай, гераічнай і трагічнай афганскай вайны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *