Правовой приём проведёт Лариса Волкова

Новости района

Лячэбныя ўласцівасці малака вядомы здаўна. Яно займае значнае месца на Сусветным рынку. Гэта адзін з першых прадуктаў, які пачалі здабываць старажытныя людзі пасля прыручэння жывёл. Яно карысна і хвораму арганізму, і здароваму, бо дае жыццёвую сілу.


Па дадзеных на 5 лютага бягучага года, валавая вытворчасць малака за дзень у раёне склала 76,6 т (плюс 3 т, ці 104,1% да адпаведнага перыяду мінулага года). Сярэднясутачны ўдой на адну карову –13,32 кг, таварнасць – 90%. Малака гатунку «экстра» атрымана 32,1 т (або 45,7% ад агульнай рэалізацыі ў заліковай вазе), вышэйшага – 38,2 т. Тлустасць – 3,62%.


Лідарам па валавой вытворчасці малака ў раёне з’яўляецца ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» – 25,9 т, што складае 33,8% раённай вытворчасці. Сярэднясутачны ўдой – 16,76 кг, таварнасць – 90%, малака гатунку «экстра» атрымана 9,5 т, вышэйшага – 13,4 т.


Удзельная вага ДП «ПалітаддзелецАгра» ў валавой вытворчасці малака ў раёне складала 18,4%, а валавая вытворчасць – 14,1 т. Сярэднясутачны ўдой – 15,49 кг, таварнасць – 90%, малака гатунку «экстра» атрымана 9,5 т, вышэйшага – 4 т.


Валавая вытворчасць малака ў ААТ «Бешанковічы аграсервіс» – 9,8 т, удзельная вага – 12,8%, сярэднясутачны ўдой – 8,56 кг, таварнасць – 91%, малака гатунку «экстра»– 2 т, вышэйшага – 6,7 т.


Ва УП «Вядзерава» валавая вытворчасць малака – 9,2 т, удзельная вага – 12%, сярэднясутачны ўдой – 13,33 кг, таварнасць – 92%, малака гатунку «экстра» – 4,4 т, вышэйшага – 4,7 т.


У ДП «ДраздыАгра» валавая вытворчасць малака складае 7,6 т, удзельная вага – 9,9%, сярэднясутачны ўдой – 11,52 кг, таварнасць – 92%. Малака вышэйшага гатунку атрымана 6,8 т.


Валавая вытворчасць малака ва УП «Свіціна-ВМК» – 7,3 т, удзельная вага – 9,5%, сярэднясутачны ўдой – 15,7 кг, таварнасць – 92%, малака гатунку «экстра» – 6,5 т.


У ДП «ПлісыАгра» валавая вытворчасць малака складае 2,7 т, удзельная вага – 3,5%, сярэднясутачны ўдой – 8,06 кг, таварнасць – 97%, малака вышэйшага гатунку – 2,6 т.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *