Придвинскую детвору с Новым годома поздравил А. В. Матюшко

Милосердие

Усё больш людзей з розных куткоў Беларусі імкнуцца ўнесці свой уклад у такую важную высакародную справу, як рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». За гады свайго шэсця па краіне яна стала яркім сімвалам аб’яднання ўсіх дарослых дзеля таго, каб свет вакол нас стаў лепшым, а шчаслівых усмешак на тварах дзяцей было як мага больш.


Ужо сёмы год запар у рамках гэтай акцыі начальнік упраўлення рэгіянальнай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Бешанковіцкай выбарчай акрузе А. У. Мацюшка дорыць выхаванцам дашкольных устаноў адукацыі Бешанковіччыны часцінку цяпла свайго сэрца і радасць – навагоднія падарункі.


У мінулую пятніцу разам з намеснікам старшыні райвыканкама М. А. Заблоцкім і старшынёй Астровенскага сельвыканкама А. М. Ганковічам Аляксей Уладзіміравіч пабываў на навагоднім ранішніку ў юных жыхароў аграгарадка Астроўна. Важных гасцей сустракаў дырэктар ДУА «Астровенская дзіцячы сад-СШ» І. П. Антонаў.


Дэпутат пагутарыў з дзецьмі, іх бацькамі, работнікамі ўстановы адукацыі і з задавальненнем закружыўся з дзятвой у навагоднім карагодзе. Аляксей Уладзіміравіч павіншаваў жыхароў аграгарадка ад сябе асабіста і ад Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Іванаўны Качанавай, якая напярэдадні яго паездкі ў рэгіён была назначана на гэту пасаду, з надыходзячым Новым годам і Калядамі, пажадаў стабільнасці і дабрабыту, цяпла і любові, моцнага здароўя і новых яркіх уражанняў.


Кожнаму выхаванцу дзіцячага садка і навучэнцам 1-2 класаў А. У. Мацюшка ўручыў салодкія падарункі. Дзеці і іх выхавацелі ў сваю чаргу падзякавалі дэпутату за клопат, які ён праяўляе аб маленькіх прыдзвінцах, што жывуць у яго выбарчай акрузе, і ўручылі яму і гасцям свята навагоднія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *