В Бешенковичском районе провели театрализованную программу из цикла народных весенних праздников Весенний хоровод

Общество

Свет і грамадства змяняюцца, на змену старому прыходзіць новае і міжволі паўстае пытанне: ці трэба захоўваць старыя традыцыі? Несумненна трэба і надзвычай важна. Гэта ж частка гісторыі. Народу неабходна памятаць свае нацыянальныя рысы, сваіх продкаў, свае карані, каб не згубіць самабытнасць. Традыцыі і абрады – самае каштоўнае, што перадаецца ў спадчыну нашчадкам, гэта мост паміж тым, што было, што ёсць і што будзе. А ўсім вядома, што без мінулага няма будучыні.


Брацца за вывучэнне народных традыцый трэба ўжо з самага дзяцінства. Невыпадкова ў раённым Цэнтры культуры для дзяцей малодшага школьнага ўзросту была падрыхтавана тэатралізаваная праграма з цыкла народных вясенніх свят «Вясенні карагод» (на здымках). Дзеці бліжэй пазнаёміліся з такімі святамі, як Гуканне вясны, Саракі, Дабравешчанне, Вербная нядзеля, Вялікдзень, больш даведаліся пра валачобны абрад, з ахвотай каталі велікодныя яйкі, гулялі ў біткі, ручаёк, вадзілі карагод, пелі і танцавалі…


…На беларускай зямлі безліч абрадаў і традыцый, якія выдатна захаваліся. Яны дапамагаюць чалавеку зразумець, што яму ёсць чым ганарыцца. Масленіца, Купалле, Каляды, Дажынкі… У кожным з гэтых свят, як і ў сотнях, тысячах іншых, прасочваюцца элементы старажытных язычніцкіх вераванняў, што вельмі арганічна ўпляліся ў хрысціянскую веру, і ў выніку атрымалася непаўторная і каларытная беларуская культура. Мы захаваем яе, калі зробім часткай нашага паўсядзённага жыцця, а не толькі гісторыі.


Сяргей Яўжэнка, метадыст раённага Цэнтра культуры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *