Бешанковіцкія школьнікі прынялі ўдзел у конкурсе Мая Беларусь. Мая будучыня

Год малой родины

Так называецца рэспубліканскі конкурс сачыненняў, эсэ, вершаў, што ўваходзіць у рэспубліканскі шматступенны праект «Маладзёжная эстафета творчасці «Мая Беларусь. Мая будучыня», якая з’яўляецца часткай праекта «Беларусь – крынiца натхнення». Конкурс – сумесны праект грамадскіх аб’яднанняў «БРСМ» і «БРПА», ён накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, фарміраванне патрыятычных каштоўнасцей, павагі да гісторыі свайго народа, развіццё актыўнай жыццёвай пазіцыі, захаванне пераемнасці пакаленняў.


Родны край з яго багатымі традыцыямі і гісторыяй, найвялікшай культурнай спадчынай мінулых пакаленняў – чым не сапраўдная крыніца натхнення для творчасці, развіцця і стваральнай працы беларусаў? У рамках праекта моладзь разважала з запалам, прычым па-беларуску і руску ў творчай форме, расказвала пра Беларусь, яе гісторыю і сучаснасць, імкнулася выказаць сваю любоў і павагу да Радзімы, прыгажосці роднай мовы, абмяняцца вопытам з аднагодкамі з іншых рэгіёнаў рэспублікі, падзяліцца думкамі і канструктыўнымі ідэямі, меркаваннямі пра сваё пакаленне і яго ролю ў развіцці будучыні краіны.


Ацэньваліся творчыя работы па змястоўнасці і арыгінальнасці падачы матэрыялу, эстэтычнасці, пісьменнасці. Улічвалася паўната раскрыцця тэмы, выразнасць і разнастайнасць мовы, логіка пабудовы твора і іншае. Беларуская моладзь шчыра гаварыла пра тое, што яе па-сапраўднаму хвалюе. Не засталіся ў баку і бешанковіцкія школьнікі. Прынялі ўдзел у конкурсе і сталі пераможцамі раённага этапу Сняжана Несцяронак, навучэнка Астровенскай д/с-СШ, гімназіст Ягор Яскевіч, Карына Вятоха з Бачэйкаўскай СШ. Маладыя людзі абралі сачыненне і эсэ і сталі лепшымі ў намінацыі «Мая радзіма – Беларусь!». Эсэ, што напісалі Вераніка Капойка з СШ №1 райцэнтра і Ганна Гаралевіч (навучэнка гімназіі), перамаглі ў намінацыі «Мой родный кут, як ты мне мiлы», а верш яшчэ адной гімназісткі Вольгі Аўчыннікавай – у намінацыі «Мой Прэзідэнт».


З перамогай вас, юныя творцы! Так трымаць!


Марыя САНЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *