Ко Дню белорусской письменности в Бешенковичах приурочили тематические мероприятия

Актуально День белорусской письменности Общество

ХХV Дзень беларускага пісьменства, які 1 і 2 верасня прымае горад Іванава Брэсцкай вобласці, будзе прысвечаны тэме «Мая малая радзіма».

У праграме юбілейнага форуму запланавана больш за 80 мерапрыемстваў, разгорнуцца павільёны традыцыйнага фестывалю кнігі  і прэсы, адбудуцца аўтограф-сесіі беларускіх пісьменнікаў, прэзентацыі лепшых выданняў мастацкай, навуковай і дзіцячай літаратуры.

Не застануцца ўбаку ад рэспубліканскага свята і культработнікі Бешанковіцкага раёна. Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэках запланаваны разнапланавыя мерапрыемствы.
Напрыклад, у цэнтральнай раённай бібліятэцы рыхтуецца выстава-прагляд «Пад небам беларускага слова», у раённай дзіцячай бібліятэцы – гістарычнае падарожжа «Імёны слаўныя ў вяках» і мультымедыйная гістарычная экскурсія «З гліны, скуры і паперы».

Выстава-прагляд «Пад небам беларускага слова» працуе ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

У бібліятэках аграгарадкоў Дразды і Ула запланавалі гістарычныя пазнавальныя экскурсы «Сцежка часу» і «Шлях друкаванага слова», у Астроўне – вечарыну «Пра час далёкі летапісны». У Вярхоўскай бібліятэцы вырашылі асвоіць новую форму работы з чытачамі, тут правядуць біблія-квэст «На шляху да новай кнігі». У Сініцах вяскоўцаў запросяць у літаратурную гасцёўню» Не знікне цуд прыгожага пісьменства». У Сокараўскай бібліятэцы рыхтуюць гістарычнае падарожжа «Волат беларускага пісьменства», а ў Палітаддзельскай бібліятэцы чытачоў збяруць на Дзень ведаў «Скарынавай душой узлашчанае слова».

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *