Президент поручил запустить в Беларуси масштабную программу модернизации техники

Важное Тема недели

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на мінулым тыдні зрабіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання ААТ «Гомсельмаш».

Кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ «Гомсельмаш», дзе азнаёміўся са станам і перспектывамі развіцця прадпрыемства, работай канструктарскага бюро па стварэнні новых узораў высокапрадукцыйнай збожжа- і кормаўборачнай тэхнікі. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выкананні даручэнняў па развіцці айчыннага камбайнабудавання.

Аляксандр Лукашэнка даручаў у гэтым уборачным сезоне прадэманстраваць сучасны высокапрадукцыйны камбайн, які не ўступае лепшым сусветным узорам (так званы суперкамбайн). У 2018 годзе выканана распрацоўка канструктарскай дакументацыі мадэлі камбайна КЗС-2124, якая ўлічвае новыя тэндэнцыі ў развіцці камбайнабудавання. Гэта тэхніка працягвае развіццё лінейкі машын на базе найбольш прадукцыйнага збожжаўборачнага камбайна КЗС-1624-1.

Да ўборачнага сезона выраблена тры ўзоры камбайна новай мадэлі. Камбайн арыентаваны на перадавыя гаспадаркі, якія вырошчваюць высокаўраджайнае (больш за 60-70 ц/га) збожжа. Па прадукцыйнасці і якасці ўборкі новы камбайн не ўступае лепшаму замежнаму аналагу — збожжаўборачнаму камбайну Lехіоn 770 фірмы Сlaas, маючы цану амаль у два з палавінай разы ніжэйшую.

Наведваючы ААТ «Гомсельмаш», Аляксандр Лукашэнка даручыў запусціць у краіне маштабную праграму па аднаўленні і мадэрнізацыі тэхнікі, якая адслужыла свой тэрмін. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у першую чаргу гэта датычыцца тэхнікі такіх беларускіх прамысловых грандаў, як МАЗ, МТЗ і «Гомсельмаш». Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу, што прывядзенне ў парадак паралельна з пэўнай мадэрнізацыяй старой тэхнікі магло б стаць паўнацэнным дадатковым напрамкам работы ААТ «Гомсельмаш», якая была б запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і ў сумежных краінах — Расіі, Украіне. З іншага боку, гэта было б выгадна і самім сельгасарганізацыям, якія маглі б вярнуць у абарот старую невыкарыстоўваемую тэхніку за трэць або палову кошту новай. Як аказалася, «Гомсельмаш» працуе ўжо ў гэтым напрамку, аднак пакуль толькі ў рамках Гомельскага рэгіёна.

«Нам трэба гэту праграму закруціць у маштабах усёй краіны», — сказаў Прэзідэнт. Ён даручыў за зіму прапрацаваць адпаведныя пытанні і з 1 студзеня пачынаць практычную рэалізацыю гэтай задачы.

Па матэрыялах БелТА.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *