СУП «Свитино-ВМК» модернизирует ферму «Верховье»

Актуально Важное Заботы сельские

Як бы ні стараліся трымаць жывёлагадоўчыя памяшканні ў належным стане, сачыць за станам сцен, даху, столі і падлогі, вокнаў, ацяплення ды і ўвогуле рознага абсталявання, час ад часу сёе-тое трэба рамантаваць.

Зараз — самы час, каб надаць увагу пытанням рэканструкцыі і мадэрнізацыі ферм, бо, як вядома, без парадку аб павышэнні якасці прадукцыі казаць не прыходзіцца. Карыстаючыся момантам, пакуль рагулі на пашы, брыгады будаўнікоў актыўна вядуць рамонты, уладкоўваючы памяшканні, каб жывёлам у іх было дастаткова светла і ўтульна.

У СУП «Свіціна-ВМК», напрыклад, грунтоўна ўзяліся за абнаўленне фермы «Вярхоўе». На аб’екце шчыруюць работнікі ААТ «Віцебскі мясакамбінат». Як адзначыла дырэктар гаспадаркі Людміла Пятроўна Мамойка, мадэрнізацыя створыць камфортныя ўмовы для працы. На новай ферме працэс стане механізаваны, будуць удасканалены тэхналогіі ўтрымання і кармлення жывёлы.  Працы будаўнікам хопіць да восені. Здаць аб’ект плануюць у верасні, так што, будзем спадзявацца, сёлетнюю зіму 400 свіцінскіх буронак сустрэнуць ужо на новай «кватэры».

Марыя САНЬКО.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *