В Бешенковичском районе начинается закладка стабилизационного фонда

Актуально Важное Общество

Для бесперабойнага забеспячэння насельніцтва сельгаспрадукцыяй
у міжсезонны перыяд з сярэдзіны верасня пачалася закладка агародніннай
прадукцыі ў стабілізацыйныя фонды.

Усяго на зіму ў Віцебскай вобласці плануецца нарыхтаваць 7,8 тысячы тон бульбы, 3,7 тысячы тон белакачаннай капусты, 2 тысячы тон морквы, 1,5 тысячы тон буракоў, 2,3 тысячы тон рэпчатай цыбулі, 1,8 тысячы тон яблыкаў.
Закладку гародніны і садавіны будуць ажыццяўляць 28 суб’ектаў гаспадарання, якія маюць спецыялізаваныя стацыянарныя сховішчы. Усяго задзейнічаюць 51 сховішча. З іх 28 знаходзяцца ў падпарадкаванні сельгасарганізацый, 18 — спажыўкааперацыі, 5 — гандлёвых прадпрыемстваў.

У Бешанковіцкім раёне закладку агародніннай прадукцыі ў стабілізацыйны фонд традыцыйна бярэ на сябе райпа. Спажыўкааператары плануюць нарыхтаваць 150 тон бульбы, 70 тон белакачаннай капусты, 25 тон буракоў, 20 тон морквы, 37 тон рэпчатай цыбулі, 5 тон яблыкаў. Для захоўвання «вітамінаў» будзе выкарыстана сховішча райпа ёмістасцю 325 тон. Завяршыць закладку стабілізацыйнага фонду раёна плануецца да 15 лістапада.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *