Победителями спортландии стали воспитанники Бешенковичской гимназии

Актуально Важное Спорт

Спартыўныя спаборніцтвы – заўсёды яркае і эмацыянальнае відовішча, свята радасці, здароўя, баявога духу і запалу. Свята, якое з’яўляецца важным фактарам выхавання, і таму мае вялікае значэнне.

Маладыя, пазітыўныя, спартыўныя…

Спартландыя, што прайшла на базе ФСК «Дзвіна», аб’яднала 12-14-гадовых юнакоў і дзяўчат устаноў адукацыі райцэнтра. Каманды спаборнічалі ў хуткасці і моцы, трапнасці і зоркасці вока, яны праходзілі паласу перашкод, закідвалі мяч у баскетбольнае кальцо, паказалі згуртаванасць у перацягванні каната і дартсе, падбадзёрвалі адзін аднаго і падчас эстафетнага бегу. Вучні стараліся як мага лепш выканаць заданні, бо ад гэтага залежыў агульнакаманды вынік. Аб’яднаныя спортам, яны не толькі праверылі свае фізічныя здольнасці, але і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Калі ж наблізіўся момант уручэння ўзнагарод, весялосць, як і ў любым спаборніцтве, адышла на другі план. Усе каманды паказалі сябе годна, аднак пераможцамі спартландыі былі прызнаны гімназісты. Другое месца заваявалі аматары здаровага ладу жыцця СШ №1 г. п. Бешанковічы, трэцяе – юныя спартсмены СШ №2 райцэнтра. Напамінам пра вясёлае і карыснае баўленне часу для ўдзельнікаў мерапрыемства засталіся граматы і сувеніры ад спартыўнага клуба.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *