Богатыри Бешенковичского района показали себя в русском жиме

Актуально Важное Спорт

Цудоўным завяршэннем года для асілкаў і валейбалістаў Бешанковіччыны сталі спартыўныя спаборніцтвы, што наладзіў ФСК «Дзвіна».

 

Багатыры спрабавалі сілы ў рускім жыме. На выкананне практыкавання (узняцце штангі вагой
75 кг максімальную колькасць разоў) у кожнага было пяць хвілін. Лепшым сярод атлетаў стаў Андрэй Ясінскі, другое і трэцяе месцы заваявалі Аляксандр Лапін і Сяргей Маціеўскі. Трэба адзначыць, што сёлетні навагодні турнір сабраў шмат прыхільнікаў гэтага віду спорту. Актыўны ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі РАНС, у іх, дарэчы, была і самая шматлікая група падтрымкі.
На валейбольную сустрэчу з’ехаліся сем каманд: гульцы з аграгарадкоў Будзілава, Бачэйкава і Астроўна, а таксама спартсмены РАНС, УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», ДЮСШ і зборная райцэнтра «Юнацтва». Апошняя здабыла перамогу ва ўпартай барацьбе, абышоўшы ў фінальнай «бітве» сілавікоў.

Марыя САНЬКО.



Теги: