Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов энергетического комплекса с профессиональным праздником

Актуально

Шаноўныя працаўнікі і ветэраны энергетычнага комплексу Бешанковіцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Энергетыка – важны складнік эканомікі рэгіёну, ключ да яе развіцця, які забяспечвае рост прамысловасці, стабільную працу транспарту, арганізацый і ўстаноў, а значыць – сацыяльны дабрабыт нашых грамадзян і спакой у кожнай сям’і.

Ваш прафесіяналізм, веды і пастаяннае імкненне да дасягнення высокай эфектыўнасці ў рабоце садзейнічаюць паспяховаму вырашэнню вытворчых задач і развіццю нашага раёна. У любых умовах надвор’я і экстрэмальных сітуацыях вы гатовы дзейнічаць зладжана і аператыўна, забяспечваючы камфорт і ўтульнасць паўсядзённага жыцця кожнага жыхара Бешанковіччыны. Асаблівую падзяку хочам выказаць ветэранам службы, чый неацэнны вопыт стаў фундаментам сённяшняй электраэнергетыкі і дапамагае маладому пакаленню работнікаў авалодваць прафесійнымі ведамі, удасканальваць майстэрства, захоўваць і памнажаць працоўныя традыцыі.

Дарагія сябры, жадаем вам безаварыйнай працы, новых прафесійных поспехаў! Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *