Бешенковичские спортсмены выиграли соревнования по волейболу «Колосок»

Актуально Спорт

Нашы спартсмены выйгралі занальныя спаборніцтвы па валейболе сярод дзяцей і падлеткаў «Каласок» у аг. Ноўка, дзе ў фінале ім давялося сустрэцца з камандай Віцебскага раёна. Пазней, зноў жа ў Ноўцы, прынялі ўдзел у фінале абласнога этапа гэтай спартакіяды.

Бешанковіцкія валейбалісты – у ліку лепшых у вобласці.

У камандзе былі вучні СШ №2 райцэнтра і Астровенскай д/с-СШ (трэнер – інструктар-метадыст ФСК  «Дзвіна» Уладзімір Васілёнак). Падчас абласной спартакіяды хлопцы вялі ўпартую барацьбу, перамаглі валейбалістаў з Віцебскага і Пастаўскага раёнаў, выйшлі ў фінал, але там з лікам 1:3 саступілі камандзе з Шаркаўшчыны.

Марыя САНЬКО