Бегуны из Бешенкович стали шестыми в области

Спорт

Кубак і першынство Віцебскай вобласці па кросе сабралі прафесіяналаў і аматараў бегу ў парку культуры і адпачынку г. Наваполацка.

Бегуны выказалі жаданне  памерацца хуткасцю на дыстанцыях адзін, два і тры кіламетры (у залежнасці ад узроставай групы). Удзел у спаборніцтве прымалі і бешанковіцкія спартсмены.
У складзе каманды, што абараняла гонар Бешанковіччыны, былі гімназісты і вучні СШ №2 райцэнтра.

Прозвішчы многіх з іх, магчыма, ужо вядомы чытачам, бо неаднаразова з’яўляліся на старонках «Зары». Гэта Ірына Дарожкіна, Цімафей Лукашэвіч, Канстанцін Карпека, Андрэй Ечмянёў, Яўген Бурак, Валерыя Альшэўская, Аляксей Гаеўскі, Максім Пушнёў, Максім Бабарэнь, Ала Апатава, Гаянэ Галаян і Уладзіслаў Раманчук. Нашы землякі заваявалі шостае месца.

Віншуем юных аматараў спорту і жадаем поспехаў! Шостыя сярод іншых раёнаў вобласці – нядрэнны вынік і стымул да таго, каб набірацца вопыту і сіл, стойкасці і настойлівасці. Кожнае дасягненне, нават самае маленькае, натхняе, з’яўляючыся надзейным арыенцірам у далейшым, а да вялікай перамогі, як вядома, можна дайсці і маленькімі крокамі.

Марыя САНЬКО.

 



Теги: