Теннисисты из Бешенкович показали хорошую игру

Спорт

Юныя тэнісісты з Бешанковіч спыніліся за крок ад п’едэстала на абласных занальных спаборніцтвах у Оршы, што прайшлі ў рамках спартакіяды па месцы жыхарства.

Прадстаўнікі Бешанковіччыны на занальных спаборніцтвах у Оршы.

Пачэснае чацвёртае месца (з 12 раёнаў вобласці) Бешанковіччыне прынесла каманда, у складзе
якой былі гімназісты Аляксандра Крастоўская, Дзяніс Кухто, Дана Кудрашова, Ангеліна Апанасёнак, Яна Сакалова і навучэнцы СШ №2 райцэнтра Віктар Калкоў, Арцём Чумакоў і Уладзіслаў Раманчук. Спартсмены паказалі добрую гульню і згуртаванасць. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

Марыя САНЬКО.



Теги: