В Витебске сегодня встречают «Пламя мира» II Европейских игр

Актуально Минск встречает II Европейские игры


«Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў сёння, 24 мая, прыбудзе ў Віцебскую вобласць. Эстафета факела пройдзе па маляўнічых і знакавых месцах Віцебска і Наваполацка, Полацкага, Аршанскага, Браслаўскага і Глыбоцкага раёнаў.

Плануецца, што факеланосцы наведаюць вядомыя далёка за межамі Беларусі прадпрыемствы: ААТ «Нафтан», у тым ліку завод «Палімір», холдынг «Марка», кандытарскую фабрыку «Віцьба», Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, Аршанскі льнозавод. Ацэняць прыгажосць прыродных жамчужын Віцебскай вобласці – Бярэзінскага біясфернага запаведніка і рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Ельня», палюбуюцца гісторыка-культурнымі славутасцямі.

У ролі факеланосцаў выступяць вядомыя спартсмены, прадстаўнікі культуры, навукі, мастацтва і бізнесу, грамадскія дзеячы. Сярод ураджэнцаў Віцебскай вобласці, якія плануюць удзельнічаць у забегу, генеральны дырэктар холдынга «Марка» Мікалай Мартынаў, заслужаная артыстка Беларусі Ларыса Грыбалёва, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Ігар Каныгін і бронзавы – Вадзім Дзевятоўскі, паралімпійцы Аляксей Талай і Яўген Лук’яненка.

Шасцідзённы марафон па паўночным рэгіёне краіны абяцае стаць яркім і насычаным.



Теги: