В школах Бешенковичского района идут экзамены

Главное Образование

Не паспелі адзвінець апошнія званкі, як ва ўстановах адукацыі пачаліся экзамены. У сярэдняй школе №1 г. п. Бешанковічы экзаменацыйным іспытам падвергнуцца 32 вучні 9-х класаў і 23 выпускнікі 11-га класа.

дзінаццацікласнікі з СШ №1 здаюць рускую мову на павышанным узроўні.

У сераду, напрыклад, калі мы наведаліся ў школу, адзінаццацікласнікі здавалі экзамен па рускай мове – пісалі пераказ. Частка выпускнікоў – 13 чалавек – вывучала рускую мову на павышаным узроўні разам са сваёй настаўніцай Ліліяй Віктараўнай Салоха. Таму і заданні ў іх былі больш складаныя, чым у аднагодкаў.

Да гэтага моманту школьнікі ўжо вытрымалі экзамены па матэматыцы і гісторыі Беларусі. Сёння ім засталося прайсці апошняе выпрабаванне – здаць замежную мову: англійскую, нямецкую ці французскую. А ўжо заўтра ў школах адбудуцца выпускныя вечары.

Нам жа застаецца толькі пажадаць кожнаму выпускніку высокай адзнакі ведаў і паспяховага паступлення ў выбраныя імі ўстановы адукацыі.
Алена МАРОЗАВА.



Теги: