Заготовка кормов требует чёткой организации труда: в АПК Бешенковичского района идёт месячник безопасности

Демографическая безопасность Заботы сельские

У Бешанковіцкім раёне з 10 чэрвеня аб’яўлены месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы на перыяд правядзення нарыхтоўкі кармоў.

На перыяд корманарыхтоўкі актывізавана работа мабільных груп, якія наведваюць арганізацыі аграпрамысловага комплексу рэгіёна і аказваюць метадычную дапамогу кіраўнікам і спецыялістам па пытаннях аховы працы. Акрамя таго, больш жорсткім стаў кантроль за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Гэтыя меры актуальны ў прафілактыцы вытворчага траўматызму работнікаў, занятых на нарыхтоўцы кармоў, перакананы намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама П. П. Ціханенка.

Пётр Пятровіч звяртае ўвагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна на тое, што працаваць на машынах, механізмах і абсталяванні павінны толькі работнікі, якія маюць адпаведную кваліфікацыю, якія прай-шлі медыцынскі агляд, вытворчае навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы. Абавязковымі з’яўляюцца прадрэйсавыя і паслярэйсавыя медагляды.

Работнікі павінны быць забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы, спраўным інвентаром, гарачым харчаваннем, санітарна-бытавымі памяшканнямі. У сувязі з усталяваўшайся спякотай неабходна стварыць умовы для адпачынку і прыёму ежы, арганізаваць пітное водазабеспячэнне. У выпадках узнікнення пагрозы жыццю і здароўю аграрыяў работы павінны быць прыпынены.

За незабеспячэнне бяспечных умоў працы кіраўнікі будуць прыцягвацца да адказнасці ва ўстаноўленым законам парадку.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги: