В Бешенковичах определили лучших теннисистов

Спорт

Адкрыты кубак раёна па настольным тэнісе сабраў спартсменаў з Віцебска, Гарадка, Сянно, Новалукомля, Чашнік і Бешанковіч. Многія з іх завіталі не ўпершыню, а хтосьці паспеў пабываць і ў ліку чэмпіёнаў (ды не адзін раз), так што гульцы настроіліся на доўгую і нялёгкую «бітву».

Спаборнічалі весела, добразычлівай атмасферы і гарачай барацьбе спрыяла даўняе знаёмства сапернікаў. Чэмпіёнам турніру стаў віцебскі тэнісіст Сяргей Сярдзюк. Фартуна ўсміхнулася і нашаму земляку: Іван Пішчэйка стаў сярэбраным прызёрам, бронзу заваяваў Дзмітрый Давыдаў з Новалукомля. Узнагароды лепшым з лепшых падрыхтавалі ФСК «Дзвіна» і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.



Теги:

1 комментарий по теме “В Бешенковичах определили лучших теннисистов

  1. Огромное спасибо администрации, руководству, прессе и всем коллегам!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *