Дорогие ветераны Великой Отечественной войны!

75 лет Великой Победе

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Бешанковіччыны!

Прыміце самыя цёплыя i шчырыя віншаванні  з вялікім святам — Днём Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

     75 гадоў наша зямля не стогне ад разрываў снарадаў і бомб, а неба не зацягвае чорным дымам злавесных пажараў. Нашы людзі добра засвоілі ўрокі мінулай вайны i зрабілі галоўную выснову: неабходна ўciмі магчымымі сродкамі не дапусціць паўтарэння трагедый. «Мы перамаглі!» — гэтыя словы сёння з тым жа гонарам кажуць і тыя, хто нарадзіўся ў пасляваенны час. Бо мы ведаем пра вайну не толькі па кнігах і кінафільмах. Мы, нашчадкі пераможцаў, слухаючы апавяданні нашых бацькоў, дзядоў i прадзедаў, беручы ў рукі тыя бясцэнныя рэліквіі, якія захоўваюцца амаль у кожнай сям’і, няхай гэта будуць ордэны або медалі, фатаграфіі або лісты з фронту, шануем гэту праўду і ганарымся ёю.       

    Час няўмольна бяжыць наперад, старэюць нашы непераможныя гepoi вайны, i, на жаль, усё менш i менш ветэранаў могуць сустрэць чарговы Дзень Перамогі. Яе 75-ю гадавіну ў раёне адзначаць усяго 12 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У гэтыя дні наш грамадзянскі абавязак — акружыць увагай і клопатам тых, хто са зброяй у руках на полі бітвы, у тыле каваў Перамогу. А яшчэ важней — перадаць па спадчыне памяць пра подзвіг савецкага народа падрастаючаму пакаленню.

       Свята Вялікай Перамогі дорага кожнаму з нас. Аднак у сувязі з няпростай санітарна-эпідэмічнай сітуацыяй мы не можам у поўнай меры, як гэта было на працягу многіх гадоў, ярка і ўрачыста адсвяткаваць важную для ўcix нас дату.

     Дарагія ветэраны! Будзьце ўпэўненыя, што ваша Bялікaя Перамога назаўжды застанецца для нас прыкладам мужнасці, стойкасці і адданасці сваёй Айчыне.

    У гэты святочны дзень жадаем ветэранам, yciм землякам моцнага здароўя, светлых надзей, доўгіх гадоў жыцця i мірнага неба над галавой!

Гaлiнa УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

 Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *