Бешенковичская земля славится своими тружениками

Актуально Важное Заботы сельские

Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, абкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі абласнога аператыўнага спаборніцтва па вытворчасці малака за чэрвень бягучага года. Прыемна, што сярод аператараў машыннага даення кароў першы радок у спаборніцтве заняла даярка з ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Іна Мікалаеўна Міленка, якая больш за 37 гадоў працуе ў сельскай гаспадарцы. Сярэдні ўдой малака на карову ў наватарскай працаўніцы за месяц склаў 999 кілаграмаў. Умеюць жа нашы жывёлаводы працаваць з высокай аддачай, добрасумленна, праслаўляючы сваё прадпрыемства і родны край!

Ушаноўваць руплівую жывёлаводку прыехалі кіраўнік раёна Галіна Уладзіміраўна Унуковіч, яе першы намеснік — начальнік упраўлення райсельгасхарчу Сяргей Генадзьевіч Акуневіч, старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Анатольеўна Ярома, якія не шкадавалі добрых слоў для Іны Мікалаеўны. За добрасумленнасць, нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці малака і дасягненне лепшых вынікаў у працы жанчыне ўручылі Дыплом Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію.
Безумоўна, мы не маглі не спытаць у жанчыны: у чым жа сакрэт яе поспеху?

— Ведаеце, ніякіх асаблівых сакрэтаў няма, — з усмешкай адказала жанчына. — Па-першае, трэба любіць сваю працу, па-другое, з клопатам адносіцца да жывёлы, а па-трэцяе, рацыён кармлення дойнага статка, як і іншай буйной рагатай жывёлы, павінен быць якасным і разнастайным. Каровы нашы сытыя, таму і надоі атрымліваем нядрэнныя.

Ганарыцца Бешанковіччына і механізатарам СУП «Вядзерава» Сяргеем Уладзіміравічам Бутанавым, які таксама прадэманстраваў лепшы вынік у вобласці, толькі на нарыхтоўцы кармоў. З 209 сельгаспрадпрыемстваў Віцебшчыны толькі тры механізатары пераадолелі мяжу ў 2500 тон па нарыхтоўцы зялёнай масы ў палімерную плёнку. У іх ліку і Сяргей Уладзіміравіч. Дыплом, грашовая прэмія і падарунак ад Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК, несумненна, яшчэ больш падбадзёраць вядзераўскага працаўніка да новых працоўных дасягненняў.

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *