С.П.Леоненко: «Рад,что мою помощь ценят»

Актуально Общество

Каля тыдня з разведвальнай місіяй на Крывінскім тарфяніку знаходзіўся знакаміты навуковец, загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі Беларусі М. М. Чарняўскі.

Максім Міхайлавіч кожнае лета (амаль дваццаць гадоў) прыязджае з экспедыцыяй у Асавец на ўнікальны археалагічны комплекс перыяду неаліту — бронзавага веку. За гэты час тут знойдзена мноства гістарычных экспанатаў, характарызуючых побыт плямёнаў, якія жылі некалі ў гэтых месцах.
Многія гады навукоўцам-археолагам дапамагае наш зямляк, краязнаўца С. П. Леаненка. Станіслаў Пятровіч таксама ўдзельнічае ў археалагічных раскопках, дзеліцца сваёй інфармацыяй. У Інстытуце гісторыі не маглі пакінуць гэты факт без увагі. Максіму Міхайлавічу выпаў гонар сказаць дзякуй краязнаўцу за супрацоўніцтва і перадаць яму асабіста ў рукі Падзяку «За шматгадовы ўдзел у археалагічных даследаваннях паселішчаў пе-рыяду неаліту — брон-завага веку Крывінскага тарфяніка».

– Ведаць гісторыю сваіх продкаў важна для кожнага з нас. Я вельмі рады, што маю дапамогу шануюць, гэта ўзнагарода зойме самае ганаровае месца ў маім доме, – прызнаўся С. П. Леаненка.
Двухтыднёвая экспедыцыя гісторыкаў пачнецца 27 ліпеня.

Кацярына ПЕТУХОВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *