В Понкратово отпраздновали День деревни

Актуально Важное Год малой родины

Многія з настальгіяй згадваюць пра ранейшае жыццё ў вёсцы, калі тут было шмат дзяцей, моладзі, калі амаль у кожным населеным пункце працавалі і клуб, і бібліятэка, і магазін. На жаль, час назад не павернеш. Вёска старэе, і ёй ужо не вернеш былога мнагалюддзя… Праўда, бываюць такія нагоды, якія дазваляюць сабрацца ўсім разам, успомніць маладосць, пара-давацца поспехам суседзяў і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш прыгожага кутка, чым той, дзе нарадзіўся і вырас…

Свята вёскі Панкратава, што ў Астровенскім се-льсавеце, – адна з такіх нагод. Ініцыятарам мерапрыемства сталі ўдзельнікі мас-тацкай самадзейнасці Астровенскага сельскага Дома культуры і настаўнікі Астровенскай школы мастацтваў.
Святочны дзень выдаўся цёплым і пагодлівым. Вёска ажыла: застракатала яркімі фарбамі, напоўнілася гукамі вясёлых мелодый, смехам… Усіх прысутных сардэчна павіншаваў старшыня Астровенскага сельвыканкама А. М. Ганковіч, тым самым даў старт мерапрыемству.

У гэты чэрвеньскі дзень не было ніводнага жыхара, які б не пачуў у свой адрас добрага слова. Вядучыя дружна віталі людзей, пакінуўшых добры след у гісторыі вёскі, тых, хто аддана працаваў на карысць роднага краю, выгадаваў добрых, сумлен-ных дзяцей… Гэта Павел Пятровіч і Фядосся Лявонаўна Краўцовы, Кацярына Архіпаўна Краўцова, Іван Іванавіч Ладноў, Генадзь Мікалаевіч Дабатоўкін, Святаслаў Анатольевіч Зароўскі, Анатоль Іванавіч і Тамара Паўлаўна Мітрошкіны, Сафія Міхайлаўна Махлаева, Кацярына Аляксееўна Шатчанка і Ганна Пятроўна Гусакова. Дарэчы, Ганна Пятроўна з’яўляецца выдатнай майстрыхай. Яе вышываныя і расшытыя бісерам карціны сталі сапраўдным упрыга-жэннем свята.

Артысты пастараліся на славу. Канцэртная праграма была цікавай, насычанай і вельмі спадабалася ўдзельнікам мерапрыемства, якія нават не хацелі разыходзіцца. А ўжо праз дзень жыхары вёскі Панкратава патэлефанавалі ў рэдакцыю газеты, каб падзякаваць арганізатарам свята, якія нагадалі кожнаму, што іх родная вёска самая прыгожая. Бо тут самае высокае неба, самы зво-нкі птушыны спеў, са-мыя духмяныя кветкі і самыя зялёныя сенажаці…

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *