Уважаемые и ветераны почтовой связи!

Важное

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Сусветным днём пошты!
Паштовая служба ва ўсе часы захоўвае сваю галоўную місію – аб’ядноўваць сяброў і блізкіх, звязваць гарады і рэгіёны, краіны і кантыненты. У якіх бы кутках нашай Радзімы ні знаходзіўся чалавек, у любую пару года і ў любое надвор’е яму даставяць віншавальную паштоўку або важную пасылку. За гэтым – карпатлівая праца калектыву работнікаў пошты.
Кіруючыся прынцыпам «Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць», вы робіце ўсё, каб новыя паслугі былі даступнымі як у вялікіх населеных пунктах, так і ў маленькіх.
Прыміце ж словы ўдзячнасці за вашу нялёгкую, але важную і патрэбную працу, за нястомную энергію і жаданне дарыць людзям добры настрой. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, сямейнага дабрабыту. Хай навіны, якія вы прыносіце людзям, будуць толькі радаснымі!
Галіна УНУКОВІЧ,

старшыня раённага
выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *